breakfast

(no subject)

Выпадкова знайшоў публікацыі прыкольнага маладога псіхолага на тэму працоўнай самаарганізацыі для сапраўдных разгільдзяеў.
Можа, выглядае ягоны падыход занадта спрэчна і радыкальна, але сякія-такія цікавыя думкі ёсьць.

"Спонтанное планирование для тех, кто ненавидит тайм-менеджмент"

Ну і там яшчэ ёсьць розныя добрыя артыкулы, ў тым ліку аб класічных памылках у выхаваньні дзяцей.
Піша лёгка, чытаць цікава.
breakfast

крызыс

Супадзеньне ці не -- але пасьля начнога падаражэньня бэнзыну зраніцы машынаў на праспэкце Пераможцаў было разы ў два меней, і заторы ў звыклых месцах нечакана зьніклі.
breakfast

Прысуды.

Ігару Аліневічу – 8 год ў калёніі ўзмоцненага рэжыму
Мікалаю Дзядку – 4 з паловай гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
Аляксандру Францкевічу – 3 год калёніі ўзмоцненага рэжыму;
Максіму Веткіну – 4 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу (“хімія”). Вызвалілі ў залі суду;
Яўгену Сілівончыку – паўтары гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу (“хімія”).

Мне не ўсё падабаецца з таго, што па афіцыйнай версіі зроблена першымі трыма -- але незалежна ні ад чаго паважаю хлопцаў за годнасьць і прынцыповасьць.

І ў тым выпадку, калі Ігар Аліневіч сапраўды датычны да амбасады і ІВС -- публічна прашу ў яго і ў яго невядомых паплечнікаў прабачэньня за тое, што ў першыя дні восені 2010 шчыра верыў (і спрыяў распаўсюду меркаваньня), што гэтыя акцыі -- гэбэшны праект. Гэта так выглядала, але... я мог памыляцца. І ў такім выпадку глыбока шкадую аб сваёй памылцы.

Сілівончык і Веткін -- купілі сваю свабоду коштам здрады і турмы для астатніх. Калі правільна разумею, без іх "закладаў" справа развалілася б дашчэнту.
breakfast

They're trying to build a prison for you and me



Государственный обвинитель потребовал для Игоря Олиневича 9 лет лишения свободы в колонии усиленного режима с конфискацией автомобиля, для Николая Дедка – 6 лет лишения свободы в колонии усиленного режима, для Александра Францкевича – 5 лет лишения свободы в колонии усиленного режима. Для содействовавших следствию Максима Веткина и Евгения Силивончика прокурор запросил соответственно 4 и 3 года ограничения свободы с направлением в исправительные учреждения открытого типа.

Прокурор заявил, что дело не является политическим. При этом он указал: “Они – противопоставляют себя обществу. Они – против всех: против МВД, государства, посольств. Они не признают законов, кроме законов физики и химии”.

Адвокаты Дедка, Олиневича и Францкевича обратили внимание, что ни по одному эпизоду нет достаточных доказательств. Лишь Олиневич признаёт факт участия в акции возле Генштаба, но защита считает это административным правонарушением. Показания двух-трёх ключевых свидетелей противоречивы, а вещественные доказательства крайне бедны.
В своём последнем слове Николай Дедок поблагодарил родных и друзей за поддержку. В завершение речи он сказал: «Я обращаюсь к карательным органам: всем вы рты не заткнёте, всех не пересажаете!»

Игорь Олиневич обратил внимание на то, что в Беларуси любой анархист может лишиться свободы, так же как и он сам, не нарушая уголовного кодекса, тое сть ни за что.

Александр Францкевич за время, проведённое в СИЗО, убедился: в Беларуси никто не защищён от произвола судебно-полицейской системы. Это касается не только политических процессов по «делу 19 декабря» или «делу анархистов», но и всех прочих процессов. «Всё было ясно с нашего задержания», – заявил Францкевич.

Дедок, Олиневич и Францкевич по-прежнему не признают своей вины.
Силивончик и Веткин заявили о своём раскаянии в содеянном и просили суд о снисхождении.

Приговор по делу будет оглашён 27 мая в 14 часов по белорусскому времени.


belarus.indymedia.org

breakfast

Розгалас

Дагэтуль я не камэнтаваў абвешчаную budimir-ам 13 дзён таму галадоўку ў падтрымку палітвязьняў.
Не камэнтаваў, бо я хутчэй чалавек логікі -- а ўсё, што можна сказаць аб гэтым эмацыйным жэсьце з рацыянальнага пункту погляду, было б недарэчна агучваць у сітуацыі, якую маем.

Але сёньня Зьміцер апублікаваў канкрэтны зварот да ўлады.
І мне падаецца, што варта даць розгалас ягоным словам -- незалежна ад таго, як да іх паставяцца судзьдзі і таталітарнае заканадаўства РБ.



Господин председатель!

Находясь в трезвом уме и твёрдой памяти, 30 марта сего года я объявил бессрочную голодовку с целью привлечения внимания к судьбе Никиты Лиховида, приговорённого судом Партизанского района города Минска к 3,5 годам колонии усиленного режима по делу о «массовых беспорядках» 19 декабря 2010 года.

Пойти на этот радикальный шаг меня заставила убеждённость в том, что подобное наказание вопиюще не соответствует степени вины и тяжести содеянного, является политически мотивированным и способствует дальнейшему нагнетанию конфликта в обществе.

Я прошу при рассмотрении кассационной жалобы на приговор Никите Лиховиду проявить мудрость и милосердие. Этот молодой человек не совершал насилия над личностью, не является общественно опасным, кроме того, провёл за решёткой уже 3,5 месяца. Его ровесники, граждане РФ Иван Гапонов и Артём Бреус, проходившие по тому же делу с теми же обвинениями и сходной доказательной базой, были освобождены из-под стражи. И вполне справедливо. Не хотелось бы думать, что право на справедливый и гуманный суд в Беларуси доступно только владельцам российских паспортов.

Прошу приложить это заявление к материалам дела.


breakfast

Падпісваюся!

Originally posted by fotaczka at Падпісваюся!
Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".




У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:

- у жж Анджэя [info]poczobut  - "Дзякуй усім..."
- на Партызане - "Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "Так кіруе Лукашэнка", "У Беларусі выбары без выбара", "Кажыце мне Бацька", "Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "Так пужае беларускі КДБ" і інш

Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.

breakfast

(no subject)

Як піша індымэдыя, БТ шырока анансуе палітычна-прапагандысцкую стужку аб беларускіх анархістах. Упершыню ў гісторыі.

Відаць, неўзабаве пачнуцца суды па справе mikola_a і яго сяброў, і трэба "падрыхтаваць грамадзкае меркаваньне".

У адрозьненьне ад іншых палітвязьняў, за гэтых хлопцаў ніякія "міжнародныя праваабаронцы" не ўпішуцца і іншаземныя дыпляматы санкцыямі пагражаць не будуць.
А пагражае ім па 8-12 год.

Блін.
breakfast

ты іх у дзьверы -- яны ў вакно

Для тых, каму цікава:

тэхналёгія "вeчна жывых" кук у браўзэры

Здаецца, самым правільным паттэрнам вэб-сёрфінгу мусіць быць "private browsing", з мажлівасьцю захоўваньня кук між сэсіямі толькі для "давераных" сайтаў з асабіста складзенага "белага сьпісу".