breakfast

Гаёвыя

У паўночнай частцы МКАДа панатыканы сабж у абодвух накірунках.
Цна, Зацань, Далгінаўскі тракт...

Недабор па штрафах у іх, ці што?
breakfast

Нешта ў лесе здохла

Езьдзілі ў адзін з беларускіх абласных цэнтраў. Абсалютна адкрыта купілі ў шапіку з сувэнірамі новенькія магніты на лядоўню -- "Пагоня" на тле бел-чырвона-белага сьцягу.

Літаральна праз паўгадзіны "Пагоню" пабачылі яшчэ раз -- у выглядзе татухі на плячы ў панкавітага хлопца, які прасіў у нас па-беларуску запальнічку.

Годным быў і вечар. Мірна шпацыруючы з сябрамі па цэнтры гораду, мы пабачылі перфоманс вулічнага артыста. Нашыя аплядысмэнты былі падхопленыя навакольным народам са шчырым імпэтам і хітрымі ўсьмешкамі ў вачах. Праз хвіліну нават на балкон суседняга дому выйшаў мужык у далоні папляскаць :)

Вось такі вясёлы ўікэнд.
breakfast

І ўсё ж такі не апошняе

Ёсьць у Горадні шмат добрых людзей. Напрыклад, такі яскравы чалавек -- Ігар Банцар. І ёсьць Анджэй poczobut, над якім заўтра працягнецца суд за абразу Лукі.

Дык вось, да кожнага паседжаньня суду над Анджэем Ігара Банцара прэвэнтыўна затрымлівалі і паялі суткі за хуліганку.

А сёньня яшчэ раз пацьвердзілася, што апрэч добрых людзей ёсьць у Горадні і Козелы.

Суддзя Наталля Козел расцаніла прысутнасць актывіста “Саюза палякаў” каля суда Ленінскага раёна як несанкцыяваную акцыю.

Менавіта там 28 чэрвеня праходзіла закрытае паседжанне ў справе журналіста Андрэя Пачобута. Банцар стаяў каля будынка і чытаў спецвыпуск газеты “Глос з-над Немна”, прысвечаны крымінальнай справе Пачобута. Міліцыянты папярэдзілі, што такое дзеянне можа быць патрактавана як удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Нагадаем, учора раніцай Ігара затрымалі, калі той пад’ехаў да пад’езда свайго дома.
breakfast

Грукае ў дзьверы чорным ботам

Учора ў Гародні павязалі Саню Дзянісава -- музыканта, журналіста і аднаго з маіх лепшых сяброў.
Падчас затрыманьня ўблюдкі вельмі моцна напужалі ягоную дачку, якую вырвалі з рук бацькі.

Суд сёньня а 14-й гадзіне.

Я проста пакіну гэта тут.





Ты кажаш, што ты апалітычны.
Згодны, палітыка -- брудная рэч!
Але цалкам цалкам несымпатычна
Зьбягаць баязьліва ад яе прэч...

Сёньня на вуліцах зьбівалі людзей,
Сёньня прыйдуць па твайго суседа.
Ты ўпэўнены, што заўтра не кране цябе?
Палітыка зробіць усё як ёй трэба.

Бо палітыка
грукаецца ў твае дзьверы
Палітыка
грукаецца ў твае дзьверы
Раніцай ці ўначы
Для цябе жыцьцё -- для яе работа
Палітыка
грукае ў дзьверы чорным ботам

breakfast

Наконт акцыі "Стоп-бэнзын"

Рэпэтыцыя пратэстных дзеяньняў, тактыкі і стратэгіі -- добра. Усё астатняе -- прабачце, лажа.

Я веру, што кошт на бэнзын у 1$ за 1л. эканамічна абгрунтаваны.

Дык вось пратэставаць аб эканоміцы -- гэта як таньчыць аб архітэктуры.

Эканоміка -- гэта аб'ектыўныя законы функцыянаваньня грамадзтва, яны зьмяняюцца (эвалюцыянуюць) вельмі павольна, і не залежаць ад кароткачасовых гучных патрабаваньняў.
Палітыка -- гэта каротка- і сярэдне-тэрміновыя рашэньні, якія прымаюцца і могуць быць адмененыя пад ціскам аргументаў.

У беларусаў ёсьць інфантыльная рыса -- яны гатовыя пратэставаць, але "ні ў якім разе не чапляць палітыку".

У выніку ў атрымліваецца бунт дзіцяці, якое патрабуе аддаць сёньня цукеркі, прыхаваныя на заўтра.
Але не аспрэчвае і не цікавіцца тым, як зарабляюцца грошы, хто ходзіць у краму, і як вырашаць, колькі цукерак купіць і ці трэба іх купляць увогуле.

Каб прынесьці хоць якую карысьць, пратэст мусіць быць толькі палітычным і датычыцца толькі палітычных патрабаваньняў (якія сьпярша яшчэ трэба асэнсаваць і выставіць).

А гэта складаней чым патрабаваць у прэзыдэнта адмяніць законы эканомікі (акурат тое, чым ён пасьпяхова і спрабаваў займацца апошнія 17 гадоў).

P.S. Хаця калі прытрымлівацца ленінскае тэзы аб "чым горш тым лепш", і за карысную мэту лічыць поўны развал і калапс сыстэмы, то ў прынцыпе і Лука і стопбэнзыншчыкі робяць аднолькавую добрую справу.