?

Log in

No account? Create an account
g_rub — LiveJournal [entries|archive|friends|userinfo]
g_rub

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Палкоўнік Муаммар Буэндзіа [Oct. 22nd, 2011|01:07 pm]
g_rub
Жыцьцё, сьмерць і тое, што робіцца пасьля сьмерці Кадафі -- натуральны сюжэт са "Ста гадоў самоты". Нібыта глава, якая выпадкова не трапіла на паперу -- і таму ўвасобілася ў рэальнасьці.
linkpost comment

(no subject) [Oct. 14th, 2011|12:34 am]
g_rub
Ну вы уже слышали. Неделю назад умер Деннис Ритчи -- человек, повлиявший на IT в такой степени, которая и не снилась Стиву Дж. (при всем уважении к покойным).

Умер в тишине, без потреблятских всемирных истерик.

so it goes
link20 comments|post comment

(no subject) [Sep. 14th, 2011|07:12 pm]
g_rub
Петиция в защиту белорусских непризнанных политзаключенных
link4 comments|post comment

:( [Sep. 7th, 2011|05:44 pm]
g_rub
Я за спортам абсалютна не сачу, але прозьвішча хакеіста Руслана Салея добра памятаю яшчэ з падлеткавых гадоў.
Сёньня ён разьбіўся ў авіякатастрофе разам з яраслаўскай камандай "Локомотив".
linkpost comment

Вадзяцельскі юбілей [Sep. 7th, 2011|09:35 am]
g_rub
Адкатаў першыя 20К.
link9 comments|post comment

"Дорога пришла к человеку домой..." [Sep. 4th, 2011|08:55 pm]
g_rub
У нашым шэрагу вандровак надалася трэцяя серыя.

Наведаўшы на мінулых выходных Слабодку (якая калісьці прыюціла нас у самы першы сямейны адпачынак), мы не ўстрымаліся ад таго, каб вярнуцца туды зноў вечарам пятніцы.
Гэтым мы паехалі туды ўдвох, без кампаніяў. І ў гэтыя дні былі практычна адзінымі кліентамі на абсалютна пустой базе!

За мінулы тыдзень нешта незваротна зьмянілася ў паветры, зямлі і вадзе. На Браслаўшчыну ціхімі крокамі прыйшла цёплая восень.
Але казачнымі гэтыя месцы быць не перасталі.

Мы зрабілі круг вакол азёраў праз маленькія прымежныя вёсачкі, некаторыя зь іх стаяць увогуле без жыхароў. Зазірнулі на гару Маяк і з асалодай стаялі на ёй сам-насам з тутэйшымі краявідамі, без аніякіх турыстаў пад бокам. Цалкам прайшлі па чатырохкіламетровай сьцежцы праз Слабодскі озавы хрыбет (да самых прыгожых месцаў якога чамусьці не дайшлі шэсьць гадоў таму). І правялі два цудоўных вечары ля вогнішча.

Фатаграфіі можа выкладзем пазьней.
link2 comments|post comment

Яшчэ адна вандроўка. Закрыцьцё купальнага сэзону. [Aug. 29th, 2011|10:42 am]
g_rub
Адпачынак быў сьціснуты ў часе, але вельмі прыемны. Пачалося з таго, што V-m паспрабаваў адцяпаць суботу ў Насьці нейкім доўгім карпаратыўным мерапрыемствам. Але мы вырашылі астатні час выкарыстаць напоўніцу. З сабой прыхапілі яшчэ Волю -- нашу сяброўку і Насьціну калегу.

20:30 - падбіраю дзяўчын ля менскай "Камяніцы". Запраўляемся, дакупаем усялякую драбязу і на трасу..
01:00 - Браслаў. Селімся ў савецкую гасцініцу з павукамі (клясычна -- без гарачай вады, туалет на калідоры).
09:00 - 12:00 -- шляемся па Браславе. Дрывяты (наша мора!), нейкі фэст на Замкавай гары, касьцёл (на першую споведзь вядуць упрыгожаных дзяцей -- незвычайнае відовішча).
13:00 - Слабодка, возера Поцех. Мы былі тут шэсьць гадоў таму. За гэты час нічога не зьмянілася -- па ранейшаму самае казачнае месца Беларусі! Сьцюдзёная вада, пяшчотнае сонца -- плаваем да ашаленьня. Незямны кайф.
16:00 - Добры дзядзька-стораж базы дазволіў акупаваць бяседку з вялікім сталом. Вячэра.
17:00 - назад на трасу. Сонейка хаваецца, Браслаўшчына разьвітваецца з намі лёгкім дожджыкам.
22:00 - Менск. Выгрузіцца, запаркавацца, спаць.

linkpost comment

Как я провёл этим летом [Aug. 22nd, 2011|10:43 am]
g_rub
[Tags|]

На выходныя езьдзілі з сябрамі ў Бярэзінскі запаведнік. Алкаголь, лес, грыбы, возера, добрая кампанія. Адпачылі проста супер!

Але такой колькасьці самазабойцаў, як на Віцебскай трасе ўвечары ў пятніцу, я нідзе й ніколі не бачыў.
link3 comments|post comment

Трэба было каску апранаць [Aug. 3rd, 2011|09:49 am]
g_rub
Нехта ўвечары/раніцай звараціў левае люстэрка на запаркаванай машыне і зьехаў.
Хоць бы тэлефон пакінуў, засранец.
linkpost comment

Успышка зьлева, ўспышка справа [Jul. 22nd, 2011|10:31 am]
g_rub
Пад гаўбцом дзіцячы садок. Слухаю, як выхавацелька ганяе дзяцей.

Камандны голас, істэрычныя мадуляцыі, грубыя вокрыкі, ўсё з надрывам. "Ты, стой!... Ты, ня бегаць!... Так, я сказала!... А я -- не хачу!!! ...Стаяць! ...Так, дзяўчынкі, мы зьбіраемся і сыходзім! Прозьвішча cеў на лаўку! Прозьвішча 2 зараз таксама сядзеш!... А гэта што такое?!!! Вам выхавацелька Імя, імя па бацьку хіба дазваляе без яе нагляду бегаць?!"

Нейкі натуральны канцлягер. Якія ж затурканыя яны вырастуць...
link5 comments|post comment

navigation
[ viewing | 10 entries back ]
[ go | earlier/later ]