g_rub (g_rub) wrote,
g_rub
g_rub

"Дорога пришла к человеку домой..."

У нашым шэрагу вандровак надалася трэцяя серыя.

Наведаўшы на мінулых выходных Слабодку (якая калісьці прыюціла нас у самы першы сямейны адпачынак), мы не ўстрымаліся ад таго, каб вярнуцца туды зноў вечарам пятніцы.
Гэтым мы паехалі туды ўдвох, без кампаніяў. І ў гэтыя дні былі практычна адзінымі кліентамі на абсалютна пустой базе!

За мінулы тыдзень нешта незваротна зьмянілася ў паветры, зямлі і вадзе. На Браслаўшчыну ціхімі крокамі прыйшла цёплая восень.
Але казачнымі гэтыя месцы быць не перасталі.

Мы зрабілі круг вакол азёраў праз маленькія прымежныя вёсачкі, некаторыя зь іх стаяць увогуле без жыхароў. Зазірнулі на гару Маяк і з асалодай стаялі на ёй сам-насам з тутэйшымі краявідамі, без аніякіх турыстаў пад бокам. Цалкам прайшлі па чатырохкіламетровай сьцежцы праз Слабодскі озавы хрыбет (да самых прыгожых месцаў якога чамусьці не дайшлі шэсьць гадоў таму). І правялі два цудоўных вечары ля вогнішча.

Фатаграфіі можа выкладзем пазьней.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments