20:30 - падбіраю дзяўчын ля менскай "Камяніцы". Запраўляемся, дакупаем усялякую драбязу і на трасу..
01:00 - Браслаў. Селімся ў савецкую гасцініцу з павукамі (клясычна -- без гарачай вады, туалет на калідоры).
09:00 - 12:00 -- шляемся па Браславе. Дрывяты (наша мора!), нейкі фэст на Замкавай гары, касьцёл (на першую споведзь вядуць упрыгожаных дзяцей -- незвычайнае відовішча).
13:00 - Слабодка, возера Поцех. Мы былі тут шэсьць гадоў таму. За гэты час нічога не зьмянілася -- па ранейшаму самае казачнае месца Беларусі! Сьцюдзёная вада, пяшчотнае сонца -- плаваем да ашаленьня. Незямны кайф.
16:00 - Добры дзядзька-стораж базы дазволіў акупаваць бяседку з вялікім сталом. Вячэра.
17:00 - назад на трасу. Сонейка хаваецца, Браслаўшчына разьвітваецца з намі лёгкім дожджыкам.
22:00 - Менск. Выгрузіцца, запаркавацца, спаць.