(no subject)
Трохі фактаў, якія зрабілі гэты выходны непадобным на шэрыя будні:
- Насьця, я цябе кахаю!
- Сёньня ў Горадні адбылося зацьменьне месяцу
- Сёньня ў горадні было 15-годдзе анарха-панк гурта КальЯн
- Канцэрт быў клясычна-андэграўндны -- у нейкім прамысловым памяшканьні пасярод прыватнага сектару
- За ўсю 10-гадовую гісторыю любові да творчасьці анарха-панк гурта Кальян і сяброўскіх стасункаў зь яго вакалістам Дзянісаў Аляксандр гэта быў першы раз, калі я чуў электрычны КальЯн жыўцом.
- На канцэрце я троху нечакана (але дастаткова пасьпяхова) выступіў у ролі секьюрыці. Альбо калі казаць больш высокім штылем -- усімі сваімі ста кіляграмамі стаў у шыхты валянтэрскай анарха-самаабароны.
- У сувязі з папярэднім пунктам на апошняе песьні мне, здаецца, выбілі меніск (з трэцяе спробы)