July 22nd, 2011

breakfast

Успышка зьлева, ўспышка справа

Пад гаўбцом дзіцячы садок. Слухаю, як выхавацелька ганяе дзяцей.

Камандны голас, істэрычныя мадуляцыі, грубыя вокрыкі, ўсё з надрывам. "Ты, стой!... Ты, ня бегаць!... Так, я сказала!... А я -- не хачу!!! ...Стаяць! ...Так, дзяўчынкі, мы зьбіраемся і сыходзім! Прозьвішча cеў на лаўку! Прозьвішча 2 зараз таксама сядзеш!... А гэта што такое?!!! Вам выхавацелька Імя, імя па бацьку хіба дазваляе без яе нагляду бегаць?!"

Нейкі натуральны канцлягер. Якія ж затурканыя яны вырастуць...