July 4th, 2011

breakfast

Грукае ў дзьверы чорным ботам

Учора ў Гародні павязалі Саню Дзянісава -- музыканта, журналіста і аднаго з маіх лепшых сяброў.
Падчас затрыманьня ўблюдкі вельмі моцна напужалі ягоную дачку, якую вырвалі з рук бацькі.

Суд сёньня а 14-й гадзіне.

Я проста пакіну гэта тут.





Ты кажаш, што ты апалітычны.
Згодны, палітыка -- брудная рэч!
Але цалкам цалкам несымпатычна
Зьбягаць баязьліва ад яе прэч...

Сёньня на вуліцах зьбівалі людзей,
Сёньня прыйдуць па твайго суседа.
Ты ўпэўнены, што заўтра не кране цябе?
Палітыка зробіць усё як ёй трэба.

Бо палітыка
грукаецца ў твае дзьверы
Палітыка
грукаецца ў твае дзьверы
Раніцай ці ўначы
Для цябе жыцьцё -- для яе работа
Палітыка
грукае ў дзьверы чорным ботам

breakfast

І ўсё ж такі не апошняе

Ёсьць у Горадні шмат добрых людзей. Напрыклад, такі яскравы чалавек -- Ігар Банцар. І ёсьць Анджэй poczobut, над якім заўтра працягнецца суд за абразу Лукі.

Дык вось, да кожнага паседжаньня суду над Анджэем Ігара Банцара прэвэнтыўна затрымлівалі і паялі суткі за хуліганку.

А сёньня яшчэ раз пацьвердзілася, што апрэч добрых людзей ёсьць у Горадні і Козелы.

Суддзя Наталля Козел расцаніла прысутнасць актывіста “Саюза палякаў” каля суда Ленінскага раёна як несанкцыяваную акцыю.

Менавіта там 28 чэрвеня праходзіла закрытае паседжанне ў справе журналіста Андрэя Пачобута. Банцар стаяў каля будынка і чытаў спецвыпуск газеты “Глос з-над Немна”, прысвечаны крымінальнай справе Пачобута. Міліцыянты папярэдзілі, што такое дзеянне можа быць патрактавана як удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Нагадаем, учора раніцай Ігара затрымалі, калі той пад’ехаў да пад’езда свайго дома.