May 27th, 2011

breakfast

Прысуды.

Ігару Аліневічу – 8 год ў калёніі ўзмоцненага рэжыму
Мікалаю Дзядку – 4 з паловай гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
Аляксандру Францкевічу – 3 год калёніі ўзмоцненага рэжыму;
Максіму Веткіну – 4 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу (“хімія”). Вызвалілі ў залі суду;
Яўгену Сілівончыку – паўтары гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу (“хімія”).

Мне не ўсё падабаецца з таго, што па афіцыйнай версіі зроблена першымі трыма -- але незалежна ні ад чаго паважаю хлопцаў за годнасьць і прынцыповасьць.

І ў тым выпадку, калі Ігар Аліневіч сапраўды датычны да амбасады і ІВС -- публічна прашу ў яго і ў яго невядомых паплечнікаў прабачэньня за тое, што ў першыя дні восені 2010 шчыра верыў (і спрыяў распаўсюду меркаваньня), што гэтыя акцыі -- гэбэшны праект. Гэта так выглядала, але... я мог памыляцца. І ў такім выпадку глыбока шкадую аб сваёй памылцы.

Сілівончык і Веткін -- купілі сваю свабоду коштам здрады і турмы для астатніх. Калі правільна разумею, без іх "закладаў" справа развалілася б дашчэнту.