р-р-раніца
Машыну сёньня цюкнулі ззаду "Крайслерам" -- бампер на замену.
Пакуль афармляліся, змерз як цуцык. :(
UPD: Паскуднае адчуваньне, якое пасяляецца ў хрыбце за адну даўжэзную секунду паміж нечаканым "БАБАХ!"(штуршок!белы сьвет у кропку...) і паразуменьнем, што ўсе жывыя і ўсё скончылася добра (стаім, не коцімся, ззаду ні выбухаў, ні скрыгату, дзякуй Богу) -- пачало асэнсоўвацца і паціху адпускаць толькі пад вечар.
Новы досьвед, але ну яго нафіг такія досьведы...