February 5th, 2011

breakfast

Рок-гільятына

Роўненька дзесяць год таму адбыўся самы шызовы мой праект -- Рок-гільятына. Трэшовы ва ўсіх сэнсах канцэрт з удзелам НРМ, Нейра Дзюбеля, Zet, (здаецца) Крыві і шмат каго яшчэ. За сьмешныя нават па тых часах 200 баксаў на ўсё пра ўсё (каманды выступілі без ганарару, за ідэю; вялікі дзякуй ім дагэтуль!). Адное з самых сьветлых уражаньняў -- Саша Кулінковіч, які на ўсе спробы abrykos-а атрымаць радыёфарматны камэнтар, шторазу не ўстрымліваўся ад гучнага "Ох..енно!".

А напярэдадні, пры выдачы запрашальнікаў "Беларускай маладзёжнай" (з падачы Сяржука Пульшы) мы пазнаёміліся з Насьцёнай... Але гэта ўжо іншая гісторыя, юбілей якой мы адзначаем зараз па-сямейнаму. :)