Хлопчыкі з пальчыкамі
Такі супрацоўнік органаў (гэтым разам -- у палітончыку і строі, падобны да мэнэджэра, а не міліцыянта) другі раз за год дабраўся да хаты з навязлівай прапановай дактыласкапіі.
Вынік той жа, што і ў тэлефонных размоваў (якіх цягам студзеню было ўжо тры).
Супрацоўнік абяцаў "даслаць павестку, па якой буду абавязаны прыйсьці". Я ў чарговы раз распавёў, што такой павесткі, па якой можна было б мяне выклікаць на дактыласкапію, не існуе ў прыродзе.
І зноўку ветліва патлумачыў, што прычына нежаданьня здаваць адбіткі -- тое, што я вызнаю гэтую ініцыятыву шкоднай і лічу неабходным ёй супрацьдзейнічаць, пакуль на тое ёсьць легальныя сродкі.
Калі камусьці раптам трэба, вось спасылачка з нядрэнным і актуальным падборам парадаў па супрацьстаяньні навязьліваму сэрвісу МУС.
Хаця збольшага ў якасьці "антыспаму" пакуль хапае закону "Аб органах унутраных справаў" і УПК, якія вычарпальна трактуюць прычыны для прыводаў і для выклікаў.