December 1st, 2010

breakfast

У беларускага КДБ зачасаліся "доўгія рукі"

В Москве похищен белорусский социальный активист и анархист Игорь Олиневич

Паводле зьвесткаў "Вясны" хлопец ужо на "амэрыканцы". Прычына -- усё тая ж, справа аб кактэйлях Молатава.
Калі агучаныя дэталі праўда, то на апэрацыю па затрыманьні анархіста ў Маскву выехала ажно шэсьць(!) беларускіх Джэймс Бондаў.

У далёкім 1994 аналягічны фінт літоўскіх спецслужбаў каштаваў пасады Шушкевічу, між іншым. Але гэта так, да слова.
Ад навіны патыхае сюрэалістычным маразмам.

Зыйшлі ў нябыт тыя дні, калі Масад вынішчаў тэрарыстаў з "Чорнага верасьню", агенты НКУС труцілі Бандэру і рубілі ледарубам Троцкага, ЦРУ рыхтавала замах на Фідэля і безьліч іншых байцоў "нябачнага фронту" пісалі стальлю і порахам гісторыю дзёрзкіх апэрацыяў сваіх змрочных кантор.

Відаць, беларускаму КДБ дужа не хапала гульні ў найкруцейшую спецслужбу міжнароднага маштабу. Пагуляліся...

Прабачце за народны выраз, але ж... каб вам х** на ілбе вырас, а не зорачкі на пагонах, таварычшы чэкісты.