November 10th, 2010

breakfast

Капірайт і свабода слова

Рэсурсы кіраваньня ў арганізаваным грамадзтве добра вядомыя: зброя, грошы, інфармацыя.

Гістарычна першым такім рэсурсам была зброя. Магу памыляцца, але ў большасьці грамадзтваў адразу пасьля іх арганізацыі ў княствы, дзяржавы, гарады і г.д. лагічным чынам уводзілася абмежаваньне нашэньня зброі.

Потым галоўную ролю сталі граць грошы. І тады "фальшываманэтчыкаў" сталі варыць жыўцом у масле, а пазьнейшая амэрыканская практыка "вольнага золаташукальніцтва" была ня дужа доўгай зьявай.

Сёньня галоўным рэсурсам стала інфармацыя ў шырокім сэньсе слова. І таму "Артыкль 19", "Першая папраўка" у гістарычнай пэрспэктыве немінуча будуць скасаваныя (магчыма, разам з інстытуцыямі, што іх абараняюць). А вольны распаўсюд і абмен інфармацыяй (які сёньня ўваходзіць у сьпіс неад'емных правоў чалавека) будзе абавязкова лічыцца 100% крымінальным учынкам.

Да чаго я гэта пішу? А проста так, каб фармулёўку прынцыпу дзесьці занатаваць, сваімі словамі.