August 3rd, 2010

breakfast

Казачнае

Дырэктар Беларускай Сіліконавай даліныtm (той самы, што блытаў лінукс з лексіконам) разважае аб дзесяцігадовай дзейнасьці акадэміі навук пад кіраўніцтвам камунальшчыка.

Collapse )

Тлумачу простымі словамі: дасьледваньні (па буржуйску R&D) не мусяць прыносіць заплянаванага прыбытку, больш за тое, яны па азначэньні выдатковыя. Карысьць ад іх -- адкладзеная і ўскосная. Прыбытак у агульнай пэрспэктыве можа прыносіць укараненьне ўдалых вынаходніцтваў, якое акупае ўвесь працэс. І якім займаюцца зусім іншыя людзі. Таму размовы аб эканамічнай эфэктыўнасьці -- нонсэнс.

Лічыць галоўным паказьнікам дзейнасьці акадэміі навук "грашовы экспарт" (экспарт чаго? заявак на гранты?) -- гэта тое самае, што разважаць аб эфэктыўнасьці працы пісьменьніка па колькасьці змарнаванай паперы.

В таком вот аксепте... (ц)