May 30th, 2010

breakfast

Хуценька запілілі інтэрнэты назад, ля!



Адкрыты ліст (як звычайна адкрытыя лісты) перанасычаны саплямі, і эпітэтамі "паважаны" на адрас тых, хто павагі не заслугоўвае.
Але ж я падпісаўся.

Дарэчы, ў каго ёсьць дызайнэрскія скілы, дапамажыце хлопцам намаляваць нармалёвыя банэры, а? А то ў іх такое пазорышча з лягатыпам IE, што на яго глядзець сорамна, не тое, што кроспосьціць. Во, давялося ўласнаручна дэматыватар маляваць дзеля прыцягненьня ўвагі.

Зразумела ж, пазыцыі мусяць быць больш радыкальнымі: не прасіць, а патрабаваць; не ўдакладненьня, а безумоўнае адмены паскудзтва. Але, калі сыгнал дойдзе да ўладаў, усё адно будуць не на тэкст зьвяртаць увагу, а на колькасьць подпісаў. Таму, мне здаецца, можна падпісваць.

Эх, яшчэ б мітынг пратэсту хто зарганізаваў...