May 17th, 2010

breakfast

Дарагія мае гарадзенцы...



...а распавядзіце, што гэта за трэш у Вас будуецца ў самым цэнтры гораду, як такое магчыма?
Ці варта чакаць працягу -- напрыклад, зьяўленьня кавярні "У гаўляйтэра Кубэ" альбо буціку "Лаврентий Цанава"?

UPD: Патлумачылі, што гэта "ня той" Мураўёў, які вешальнік, а нейкі дробны купчына. Але адчуваньне кагнітыўнага дысанансу ад гэтага не зьнікае. Усё адно, як назваць у Менску гатэль "Эўропа" імём Дзірлевангера, "але не таго, а местачковага габрэя, які да рэвалюцыі трымаў тут шынок".