April 17th, 2010

breakfast

Патрэбная кансультацыя

Шаноўныя рэбэ! Калі вы разьбіраецеся ў танных старых аўтамабілях, я быў бы ўдзячны за пару хвілінаў вашае ўвагі.

У сям'ю патрэбнае аўто, але дзеля вельмі абмежаванага карыстаньня. То бок, цягам бліжэйшага году яно б выкарыстоўвалася амаль выключна каб Collapse )

Пры гэтым прынцыпова ў бліжэйшы год не хочацца браць крэдыты ці марнаваць грошы на тое, што непатрэбна. То бок ідэяльны варыянт -- нешта накшталт дагледжаных "жыгулёў", якія б праезьдзілі год у апісаным рэжыме. А праз год хутчэй за ўсё, штосьці зьменіцца -- ці то фінансавыя расклады, ці то патрэбы ў аўтамабілях, ці то стаўленьне да крэдытаў, ці ўсё разам.

Адзінае крытычнае патрабаваньне да пепелаца -- каб у ім не пазабівацца (то бок, каб былі ў норме рухавік-руль-тармазы-КПП, каб раптоўна не палыхнула электрыка і г.д.)

Дык вось што вы скажаце, шаноўныя рэбэ, якія разьбіраюцца ў аўтамабілях? Якія мінімальныя грошы варта вылучыць, каб пачаць шукаць машыну, што адпавядае апісаным вышэй патрэбам? У якім накірунку варта шукаць, а ў якім -- не?

За парады буду ўдзячны. Абсалютна не выключаю, што ў выніку атрымаецца прасьцей езьдзіць на таксі, але ж хочацца мець хоць якую яснасьць.

UPD. Троху цытатаў з джабера Collapse )