March 22nd, 2010

breakfast

Тэхнічнае

Навярнуўся падшыпнік на кулеры майго ноутбука. :(
То бок, кулер яшчэ сяк-так працуе, але грукоча і завывае як трактар "Беларусь".
Прачыстка-змазка не дапамаглі.

Пытаньне да сяброў: як у нашых краях вырашаюцца пытаньні з заменай кулераў (апрэч варыянту поўнае замены лэптопа)?

Нешта вынікі гуглінгу мяне засмучваюць: у Менску кулераў для лэптопаў няма па азначэньні, ў Маскве бачу ў продажы толькі для NC6220 (у мяне nx6325), на ебаі карыстаны кулер для nx6325 каштуе 50 даляраў (плюс шэраг абсалютна няўцямных пытаньняў з аплатай-дастаўкай-растаможкай).

Логіка падказвае, што нейкі варыянт вырашэньня праблемы (кшталту "паглядзець сакрэтны сайт, дзе гандлююць запчасткамі па 10 даляраў за кілаграм") я праглядзеў. Ці не?