March 8th, 2010

breakfast

Пару словаў пра Раммштайн

Я не гісторык. Але тое, што я ведаю пра сярэдневечныя бадзяжныя балаганы, цалкам супадае з тым, што сёньня ў 21 стагодзьдзі робіць Раммштайн.

Вогненныя фокусы, бойкі міжсобку, крыўляньні на мяжы прыстойнасьці, пужаньне гледачоў -- усё гэта складнікі старажытнага мастацтва буффанады. Таго самага мастацтва, якое дужа не любілі каралі і папы. Якое яны абвяшчалі амаральным і сатанінскім за стагодзьдзі да зьяўленьня інтэрнэтаў і электрычнасьці. :)

Нам спадабалася гэтае шумнае сьвята блазнаў. Спадабалася адчуваньне цеплыні на твары ад велізарных выбухаў бензіну. Спадабалася файная музыка. Калі паспрабаваць ахарактарызаваць мае асабістыя эмоцыі, напэўна, самым трапным (хоць і нечаканым) словам будзе "замілаваньне". Дарэчы, асаблівым аматарам Раммштайна я раней ніколі ня быў.

Цырк зьехаў далей у Кіеў. Засталося адчуваньне таго, што ў горад раптоўна прыйшла вясна, і што наркатычную зімовую сьпячку "праца-стома-ложак", напэўна, час сконьчваць.