August 16th, 2009

breakfast

На комп нацягнулі гламурныя кеды

На мінулым тыдні Насьцёнін бук пабываў у рамоньце, а мы пэўны час дзялілі мой на двох. З гэтай нагоды вырашыли такі паспрабаваць графічную абалонку KDE 4.

Вынік -- спадабалася. Рэспект распрацоўшчыкам. Годна, прыемна для вока, вельмі зручна для хатніх патрэбаў кшталту "адной рукой запусьціць фільм/песьню/прагляд фотакартак з флэшкі, трымаючы другой рукой шклянку віна/куфаль піва/плечы жонкі".

Хаця дзеля працы і працягваю карыстацца аскетычнай (і вельмі эфэктыўнай) абалонкай xmonad, але дзеля адпачынку у згаданых абставінах выбар цяпер будзе, напэўна, на карысьць KDE.

Collapse )