July 22nd, 2009

breakfast

Кішэнныя справы

Аддаў чыталку ў рамонт, абяцаюць вярнуць праз 10 дзён. Кошт -- 50% самой чыталкі, але ж куды падзенесься.

Для тых, хто зьбіраецца сабе набываць Pocketbook, вельмі раю апрэч ухвальных водгукаў і аглядаў, пачытаць яшчэ, напрыклад, вось гэтае: 1, 2, 3, 4, 5...

Гэта не антырэкляма, дэвайс сапраўды годны і вельмі зручны для тых, хто шмат чытае.
Але звяртаць увагу карыстальнікаў на надзвычайную "пяшчотнасьць" прылады вырабнікам усё ж не зашкодзіла б (стандартныя заўвагі "ня біць-не тапіць", зьмешчаныя ў дакумэнтацыі -- за адмазку не коцяць, менавіта з-за іх стандартнасьці).