July 4th, 2009

breakfast

(no subject)

Недзе там на Гарадзеншчыне гудзiць Linux Vacation... А мы на Магiлеушчыне, на Чыгiрынскiм вадасховiшчы. Выбралiся мы утрох + сястра жонкi з мужам ды дачкою + сабака.
Тут файна! Купаньне, шашлыкi, ягады (сабака ела чарнiцы з рук)...
Мы трое сеньня упершыню былi у лазьнi. Нягледзячы на пэуную насьцярожанасьць (баялiся праблемау з сэрцамi ды галовакружэньняу), у вынiку усiм спадабалася. Спачатку я Уладьзьку папарыу, а потым мы з Насьценай адзiн аднога. А сабака пiльнавала дзьверы лазьнi.
Зараз усе паснулi, а я з балкона назiраю, як нашае вогнiшча змагаецца з дажджом. Сеньня з Насьценай размаулялi пра тое, што на чыiм баку мы б нi былi, "нашыя" звычайна заужды прайграюць. Здаецца, што прынамсi у гэтым выпадку "нашыя" (то бок, дровы) усе ж такi перамаглi!
...Калi заплюшчваеш вочы, мроiцца вагонь, што таньчыць вакол бярвеньняу, сякера, якая iх расколвае, ды мурашы, што мiтусяцца вакол.
Лета. Лiпень. Каханьне.