June 19th, 2009

breakfast

штодзённае

У пазамінулыя выходныя n_ask_a-такі навучыла мяне катацца на ровары (Так, да 30 гадоў ня ўмеў. І не варта рагатаць! Як казаў мільянэр Осгуд Філдзінг, "у кожнага свае недахопы" :)).

А сёньня мы дабраліся да склепа на вуліцы Кірава, і паводле парадаў камрада mend0za надыбалі два зручных байкі. Адразу ж увечары не ўтрымаліся і зрабілі абкатку -- з задавальненьнем аб'ехалі ўсю Цнянку.

Адчуваньні выдатныя, стомленасьць -- прыемная.
Прыдумляем, куды будзем разам катацца далей.