June 4th, 2009

breakfast

Электроншчына -1

Дастаў учора з заначак купку старога жалеза з думкай сабраць хатні сервер.

Пры спробе запуску выявіліся такія сімптомы: падключаны манітор перастае лаяцца на адсутнасьць сыгналу, але ж і самога сыгналу няма -- чорны экран. Праверана на ўбудаваным відэавыйсці і на трох AGP-відэакартках.
Сама "мамка", здаецца, ініцыялізуецца -- па падключанай клавіятуры прабягаюць агеньчыкі. Кулер круціцца.

Пытаньні да спецоў:
1. Які прагноз, што здохла? Відэавыйсці, "мамка" ці, можа, проц?
2. Якія параіце простыя спосабы хатняй дыягностыкі, каб паставіць канчатковы дыягназ?
3. Ці ёсьць сэнс (г.зн. імавернасьць поспеху >50%) усталяваць базавую сістэму на вінт, ўтыркнуты ў іншы кампутар, а потым утыркнуць вінт у гэтую мамку і спадзявацца на кіраваньне праз ssh?

Я ведаю, што сервер можна сабраць за 200-300 даляраў, але пакуль цікава паспрабаваць рэанімацыю таго, што ёсьць.
Прычыны -- цікаўнасьць, сямейны бюджэт... і нежаданьне павялічваць абарот барахла ў прыродзе.
breakfast

Электроншчына -2

Ці ёсьць у каго з сяброў магчымасьць пазычыць на некалькі дзён прыладу для чытаньня электронных кніжак, кшталту lbook?
Піва і ашчаднае карыстаньне абяцаю.

Хочацца нарэшце зразумець, ці прыдатнае яно для маіх канкрэтных патрэбаў.