Адміністратары торрэнт-трэкеру thepiratebay.org атрымалі па годзе турмы і 900 тысяч даляраў штрафу кожныНагадаю, што сёньня адбылося фінальнае паседжаньне суду.
Месяц таму, калі былі слуханьні, абвінавачваньне выглядала вельмі блёкла і некампэтэнтна. Таму ўсе былі ўпэўненыя ў апраўдальным прысудзе.
Мне гэта нагадала працэс Маркевіча-Мажэйкі па абвінавачваньні ў абразе прэзідэнта ў 2002 годзе.
Тады дэбільны суд вынес дэбільны вырак (па 2-3 гады хіміі) на падставе галоўнага "доказу" пракуратуры -- скрыншоту
лакальна захаваных копій старонкі з сайту газэты "Пагоня".
Іншы час, іншае месца -- толькі цемрашалы такія самыя і ўзровень іх кампэтэнцыі не зьмяніўся.
Шчыра жадаю ўсім капірастам хутчэй абанкруціцца ў новым вітку сусьветнага эканамічнага крызысу.
А швэдзкаму "правасудзьдзю" не жадаю нічога, апрэч хутчэйшага выпраўленьня памылкі шляхам касацыйнай адмены гэтага сьмярдзючага прысуду.
UPD: Ёсьць вельмі вялікае адчуваньне, што ўвесь прысуд -- прапагандысцкі цырк. Праз пару тыдняў задаволяць апеляцыю, прызнаюць невінаватымі. Затое ў галовах статку мяшчанаў па ўсім сьвеце будзе ўжо ўкаранёная асацыяцыя "файлаабмен = 1 год турмы і 1 мільён штрафу"