February 14th, 2009

breakfast

Software for public interest

На сёння прызначаны рэліз найбуйнейшага ў свеце дыстрыбутыву свабоднай аперацыйнай сістэмы -- Debian GNU/Linux. Выпускаецца ён міжнароднай суполкай распрацоўшчыкаў.

Рэліз значыць, што версія, якая была тэставай цягам апошніх двух гадоў, сёння будзе афіцыйна абвешчаная стабільнай. Менавіта яна надалей будзе распаўсюджвацца на афіцыйных DVD. Уся новая функцыянальнасць будзе дадавацца ўжо ў наступную тэставую версію, а да афіцыйнай будуць адно выпускацца дадаткі з абнаўленнямі бяспекі.

На жаль, я не паспеў перакласці звесткі аб выпуску ды кіраўніцтва па ўсталяванні на беларускую мову. Дакументы завялікія, а ўзяўся за працу я запозна. Але спадзяюся, што ў бліжэйшы дадатак пераклады ўсё-ж такі ўвойдуць.

Балазе, праграму ўсталявання мы пераклалі на беларускую мову яшчэ два гады таму, да мінулага рэлізу *). Атрымалася, спадзяюся, няблага.

--
*) Дзякуй Паўлу Пятруку, які падтрымаў той пераклад у актуальным стане да сёння.