January 22nd, 2009

breakfast

Рыбы. Прага да свабоды

У нашых рыбаў баталіі.
Маленькія нахабныя барбусы днямі ледзь не адгрызлі хвост мэлянхалічнаму тэлескопу.

У мэтах лячэньня ахвяру перасадзілі ў вялікае жоўтае вядро, дзе яна спакойна пражыла пару сутак, загойваючы раны.  Учора была вернутая ў акварыюм -- і адразу зноў патрапіла пад атаку маленькіх пачвараў.

Гэтым разам у прафіляктычных мэтах "на суткі" ў ведро адправілі агрэсараў. Але ўжо праз паўгадзіны зьняволеньня адзін зь іх выкінуўся вонкі, ўчыніўшы амаль пасьпяховую спробу суіцыду.

Дзеля прадухіленьня паўторных правакацыяў рыбін "карцэр" накрыты стосам юнэскаўскіх плякатаў аб правох журналіста.