November 4th, 2008

breakfast

(no subject)

Прыемная навіна з раніцы

Амэрыканскі суд стварыў прэцэдэнт, згодна з якім канцэпцыя "патэнтаваньня алгарытмаў" адпраўляецца да парашы у свае гістарычныя рамкі. Паводле рашэньня суду, патэнтаваць можна толькі працэсы, датычныя канкрэтных аб'ектаў альбо існасьцяў. У патэнтаваньні абстрактных ідэяў адмоўлена.

Патэнтаваньне абстрактных ідэяў -- менавіта тое, чаго апошнія гадоў 10 дамагаліся "тыгры" індустрыі інтэлектуальнай уласнасьці. ЗША -- краіна, дзе ў гэтым накірунку былі дасягнутыя найбольшыя посьпехі. Зацікаўленыя карпарацыі неаднаразова спрабавалі лабіраваць узмацненьне патэнтных нормаў і ў межах Эўразьвязу.

Віншую ўсіх прыхільнікаў вольных тэхналёгіяў!