September 27th, 2008

breakfast

Яны прыходзяць у нашыя кварталы, абяцаюць, абяцаюць, толькі б мы галасавалі...

Заўтра ня йдзем нікуды. Ані на выбары ані на плошчу.

Выбары могуць мець сэнс толькі ў адным выпадку -- калі выбіраюцца людзі, якія нешта вырашаюць. Пры гэтым іх праца мусіць быць падкантрольная выбарцам і празрыстая, і іх у любы момант мусіць быць магчыма зьняць з пасадаў.

Гэтага -- няма і ня будзе. Кідай ці ня кідай паперкі ў выбарчы сьметнік. Крычы ці не крычы на плошчы рытуальныя лёзунгі.

Ня будзе, бо гэта непатрэбна абсалютнай большасьці людзей у нашай краіне.
Ні электарату. Ні апазыцыі. Ні чыноўнікам.
Першыя ня хочуць адказнасьці. Другія хочуць быць трэцімі. Трэція хочуць быць недасягальнымі.

Першых, другіх і трэціх такі баланс сілаў цалкам задавальняе.
А мы, незадаволеныя -- у меншасьці.

Мы ня можам прымусіць грамадзтва жыць так, як лічым вартым.
Але й сплываць маразмам разам зь ім -- не абавязаныя.

Таму... лепей у хаце прыбрацца ці на шашлык схадзіць, ці яшчэ што карыснага зрабіць. :)

А выбары? На іх няма часу! :)