September 23rd, 2008

breakfast

(no subject)

>> дзеля ідэі - што творчасьць павінна аплачвацца.

Вось гэта мяне заўжды плюшчыла, калі чуў ныцьцё аб "адсутнасьці ў нас нармалёвага шоў-бызнесу" (бр-р-р)

Ну не павінна творчасьць аплочвацца!
Аплочвацца заўжды і паўсюль павінная праца, запатрабаваная і замоўленая грамадзтвам.
А творчасьць -- гэта антаганістычна іншае. Праца пачынаецца з вонкавых патрэбаў, творчасьць -- з унутраных. Гармонія існуе, але шлях да яе доўгі і складаны.

Калі творчасьць і праца супадаюць -- гэта вялікае шанцаваньне для чалавека.
Варта імкнуцца да таго, каб такая магчымасьць была ў найбольшага кола людзей.

Але ж ня варта пры гэтым блытаць Божы дар з яешняй.