August 15th, 2008

breakfast

Аднак, тэндэнцыя

Даваў інтэрвію як прадстаўнік зялёналужскага антыбудаўнічага супраціву :)
Фатаграфавала вельмішаноўная ak_bara.

Роўненька год таму я даваў ёй жа інтэрвію з іншае нагоды -- антымайкрасофтаўскай кампаніі noOOXML.

...А вы ведаеце, з чым будзеце змагацца наступным летам? :)
breakfast

(no subject)

Сябры, ў сувязі з перакладам адной праграмкі-календара ўзьнікла даволі цікавае мовазнаўчае пытаньне....

Праграмка утрымлівае дастаткова поўны ліст фазаў Месяцу:
msgid "New Moon"
msgid "Waxing Crescent Moon"
msgid "Quarter Moon"
msgid "Waxing Gibbous Moon"
msgid "Full Moon"
msgid "Waning Gibbous Moon"
msgid "Last Quarter Moon"
msgid "Waning Crescent Moon"

Пошукі па беларускамоўным інтэрнэце далі значна меншы сьпіс фазаў, а менавіта: "межы, маладзік, падпоўня, поўня, ветах, сход" (6 шт.)

Мо хто ведае, як запоўніць прагалы, і як правільна дапасаваць беларускія назвы да ангельскіх аналягаў? Пакуль што відавочнымі выглядаюць толькі месцы "маладзіка" і "поўні".