June 12th, 2008

breakfast

ізноўку аб тым жа

Чарговая сустрэча жыхароў вул. Гамарніка з нагоды будаўніцтва дому падвышанай камфортнасьці адбудзецца сёньня ў двары дома №20 па азначанай вуліцы а 19-00.

На сустрэчы будуць абмеркаваныя законнасьць адводу зямлі і іншыя  парушэньні, аб наяўнасьці якіх ускосна сьведчаць даступныя жыхарам дакумэнты. Таксама дэлегаты жыхарскага камітэту распавядуць аб выніках свайго паходу ў гарвыканкам.

Запрашаем карэспандэнтаў.

З папярэдняй гісторыяй праблемы можна азнаёміцца тут:
http://belarus.indymedia.org/13116
breakfast

(no subject)

Пры ўсёй павазе да журналісцкага прафэсыяналізму "Радыё Свабода", сайт іхні мяне месцамі забівае.

Большасьць матэр'ялаў робяць пазаштатнікі. Кантактаў пазаштатнікаў няма.
Рэдакцыйнага эмайлу няма.
Формы "дадаць навіну" няма.
Тэлефону няма.

Ёсьць толькі асабістыя емайлы дзесятка рэдактароў, пра якіх нават не пазначана, хто зь іх чым займаецца, а хто ўвогуле смажыць пуза ў заслужаным адпачынку.

Ну і як у такіх умовах апэратыўна паведамляць людзям навіны? Праз "СС" на дзесяць адрэсаў?