May 13th, 2008

breakfast

Пусканаладка

На сьвежанабыты Насьцёнін ноўт нарэшце ўсталяваны Debian з усім "фаршам".
Давялося троху паплясаць -- значны час заняло акуратнае пасоўваньне ліцэнзыйнай вінды, вызваленьне месца ад ўсялякіх намёртва прыкручаных Backup & Recovery Tools, ды вычыстка неактываванага прапрыетарнага софта, усталяванага на ноут у рэклямовых мэтах. Вытворцы засралі казарму вінт неслаба.

Дрэсіроўка абсталяваньня прайшла збольшага нармалёва. Не без прапрыетарных драйвераў, але іх няшмат -- толькі відзюха ды wi-fi.

Дарэчы, wi-fi -- адзінае, што сапсавала ўражаньне, бо радыёсетку паміж ноўтамі так і не атрымалася падняць.
Карткі адна адну бачаць, але дапінгавацца ня могуць: ці то сігнал слабы, ці яшчэ якая трасца.

Але збольшага ўсё супэр. Насьцёна задаволеная. :)
breakfast

"Дела, меня замучили дела, каждый день, каждый день..."

Нарэшце асіліў зьвесьці ў адным месцы ўвесь свой сьпіс актыўных абавязкаў і афігеў.

І халтуры, і безграшовыя "джэнтльмэнскія" абяцанкі, і яшчэ штосьці -- тыдні на два-тры працы па-за межамі асноўнай.
Дзіцячы сад :(. Чацьверты год жанаты, а ўсё ніяк не прызвычаюся ацэньваць вольны час без студэнцка-асьпіранцкага размаху.

Дарэчы, ў мяне сёньня дзембель з ЕПАМу, во. :)
breakfast

Уплотнительная застройка

Сабж начат во дворе сегодня утром. Бравые рабочие в оранжевых касках фигачат заграждения на последней детской площадке.

Дом будут строить на единственном пятачке свободного места, открывавшего вид на улицу. То, что когда-то было двором -- целиком заставлено машинами. И только этот просвет 30х30 метров зеленел травой под солнечным светом и давал хоть какое-то ощущение незамкнутого пространства.

Двадцать лет назад на этом месте уже пытались построить дом. Но тогда, в горячие перестроечные годы власти были полиберальней а жильцы -- порешительней. Пара митингов на месте, пара акций прямого действия -- и вместо многоэтажной бетонки на пустыре силами жильцов возникла красивая детская площадка.

И простояла двадцать лет.
А теперь будет как в Киеве.