September 11th, 2007

breakfast

Copyleft -- у масы!

Новы кампакт-дыск "Беларускі софт" утрымлівае больш за 200 беларускамоўных праграмаў, апэрацыйных сістэмаў, тэкставых і графічных рэдактараў, праграмаў для працы з мультымэдыя, гульняў, кніг і г.д.

Першыя дыскі "Беларускі софт" з'явіліся на кніжнай ярмарцы "Белэкспа" 7 верасьня. Унікальны дыск утрымлівае Windows XP, Linux, Counter Struke, субтытры да фільмаў/мультфільмаў і праграмы на беларускай мове.

Як паведамляе укладальнік дыску Алесь Мазанік, праблем з капірайтам ён не чакае: Алесь адпраўляў паведамленьні стваральнікам праграмаў па емэйле. Тыя, хто на іх адказаў, былі не супраць выкарыстаньня іх праграмаў з такой мэтай...

Прыкладна праз паўгады выйдзе новы выпуск "Беларускага софту".

http://www.bybanner.com/article/5739.html



Даеш цьвікі ў труну "інтэлектуальнай уласнасьці"!
Алесю Мазаніку -- рэспект.

Цікава, які Linux маецца на ўвазе...